БЕЛ Ł РУС

Пяцігадовае дзіця патанула ў Віцебску ў суседскім двары

11.05.2015 / 10:10

Nashaniva.com

Выпадак здарыўся 9 мая ў раёне 1-й Біцелеўскай вуліцы. У МНС паступіла паведамленне ад міліцыі, што згубілася пяцігадовае дзіця.

Пошукі бацькамі вынікаў не далі, выкаказася меркаванне, што дзіця магло патануць у вадаёме ля прыватных дамоў.

Работнікі МНС з выкарыстаннем вадалазнага касцюма і рыштунку дасталі патанулага хлопчыка з выкапанага вадаёма глыбінёй два метры ў суседнім двары.

112.by

Высветлілася, што мама пайшла з дому, і хлопчык заставаўся з бабуляй. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Са слоў суседзяў, сям'я характарызуецца станоўча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула