БЕЛ Ł РУС

Невядомы крэатыўна ўгнаў дзіцячае зоааўто ў Мінску

11.05.2015 / 14:05

Nashaniva.com

Мінская міліцыя адшуквае выкрадальніка зоамабіля з гандлёвага цэнтра ў сталічным раёне Каменная Горка.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, каля 22.30 6 мая ў гандлёвым цэнтры па вуліцы Каменнагорскай невядомы малады чалавек выкраў дзіцячы зоамабіль коштам каля 15 млн. рублёў. 

Камеры відэаназірання выявілі хлопца ў сінім спартыўным касцюме, які, размаўляючы па мабільным тэлефоне, прысеў на дзіцячы электрамабіль.

Асядлаўшы «медзведзяня», ён, адпіхваючыся нагамі, пакатаўся па фае, затым накіраваўся да выхаду з гандлёвага цэнтра і пасля — на вуліцу.

На гэтым жа «транспартным сродку» злачынца скрыўся ў невядомым напрамку. 

Міліцыя заклікае грамадзян, якія пазналі гэтага чалавека, паведаміць аб гэтым. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула