БЕЛ Ł РУС

У Расіі хочуць забараніць чыноўнікам лятаць замежнымі авіякампаніямі

18.05.2015 / 20:02

Міністэрства працы РФ прапанавала забараніць расійскім чыноўнікам карыстацца для камандзіровак паслугамі замежных авіяперавозчыкаў. Праект адпаведнай пастановы апублікаваны для грамадскага абмеркавання на адзіным партале прававых актаў.

Калі дакумент уступіць у сілу, то чыноўнікі не змогуць купляць для дзелавых паездак квіткі на рэйсы замежных авіякампаній і будуць вымушаныя абмежавацца паслугамі расійскіх авіяперавозчыкаў.

Пры гэтым у праекце пастановы прадугледжаныя і выключэнні з гэтага правіла. У прыватнасці, паслугамі замежных авіякампаній можна будзе карыстацца ў выпадку, калі расійскія перавозчыкі не выконваюць рэйсы да месца, куды чыноўнік павінен ляцець у камандзіроўку.

У тлумачальнай запісцы да дакумента ўдакладняецца, што яго задачай з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці расійскіх авіякампаній. У той жа час прыватныя паездкі чыноўнікаў гэтыя абмежаванні не закрануць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула