БЕЛ Ł РУС

У Беларусі павялічылася колькасць фальшываманетчыкаў

25.05.2015 / 16:51

Кастусь Матушыч

За 4 месяцы 2015 года ў Беларусі зарэгістравалі 309 фактаў фальшываманецтва (летась за такі ж перыяд толькі 265). За незаконныя валютныя аперацыі прыцягнуты да адказнасці 427 чалавек.

У Міністэрстве ўнутраных спраў павелічэнне колькасці фактаў падробкі грошай звязваюць з крызісам снежня 2014 года. Тады людзі масава скуплялі валюту з рук, а не ў банках. Падобная сітуацыя назіралася ў 2011 годзе.

У 167 выпадках падроблівалі амерыканскія даляры, 84 разы — расійскія рублі, 19 — беларускія, 38 — еўра. Адзін раз — кітайскія юані.

Зарэгістраваны выпадак, калі 200 сербскіх дынараў падрабілі пад купюру ў 200 еўра — змянілі выяву.

45 разоў спрабавалі абмяняць «сувенірныя» грошы.

У Ашмянах і Барысаве аператыўнікі канфіскавалі камп’ютарную тэхніку для падробкі беларускіх рублёў.

За фальшываманецтва прадугледжана крымінальная адказнасць — да 15 гадоў калоніі. Сёлета аднаго фальшываманетчыка адправілі за краты па максімуме, другога — на 7 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула