БЕЛ Ł РУС

У Маскве з'явілася вуліца імя Уладзіміра Высоцкага

25.05.2015 / 20:57

Маскоўскія ўлады зацвердзілі рашэнне аб з'яўленні ў горадзе вуліцы Уладзіміра Высоцкага. Імя паэта і артыста будуць насіць Верхні і Ніжні Таганскі тупікі.

Такое рашэнне было аднагалосна прынята на пасяджэнні гарадской міжведамаснай камісіі.

Раней кіраўнік камісіі Масгардумы па культуры і масавых камунікацыях Яўген Герасімаў тлумачыў выбар вуліцы тым, што Верхні і Ніжні Таганскі тупікі з'яўляюцца знакавым месцам, паколькі знаходзяцца побач з домам Высоцкага і тэатрам на Таганцы. Акрамя таго, па словах кіраўніка муніцыпальнай адукацыі Таганскае Іллі Свірыдава, у гэтых тупіках няма жылых дамоў, што пазбавіць людзей складанасцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула