БЕЛ Ł РУС

Бундэстаг прайграў бітву з камп’ютарным вірусам

11.06.2015 / 13:3

Аляксандр Арсёнаў

Нямецкі ўрад можа цалкам страціць сваю камп’ютарную сетку.

Бундэстаг. Фота: verelq.am

Хакерская атака на Бундэстаг, што распачалася месяц таму, набыла пагрозлівыя маштабы, піша Der Spiegel.

Траян ва ўнутранай сетцы Parlakom працягвае перадаваць звесткі ў нявызначаным накірунку. Падобна, што прыйдзецца змяніць не толькі праграмнае забеспячэнне, але і ўсё «жалеза» Бундэстага.

Якой інфармацыяй завалодалі хакеры, невядома.

Сёння Федэральнае ведамства па бяспецы ў сферы інфармацыйных тэхналогій перанакіравала парламенцкі трафік у больш абароненыя сеткі. Спецслужбы нямала ведаюць пра траян, але не могуць «вычысціць» сістэмы.

След кібератак вядзе ў Расію, сцвярджае Der Spiegel са спасылкай на ўласныя крыніцы. У прыватнасці, падазраецца расійская Служба знешняй выведкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула