БЕЛ Ł РУС

Японцы запусцілі гіганцкую плавучую сонечную электрастанцыю

11.06.2015 / 13:19

Аляксандр Арсёнаў

Электрастанцыі на вадзе эканомяць зямлю і працуюць больш эфектыўна.

Выява: Kyocera

Карпарацыя Kyocera запусціла найвялікшую ў свеце сонечную электрастанцыю на вадзе, паведамляе Japan Times.

Больш за 9 тысяч панэлей плаваюць на пляцоўцы 77 на 333 метры і даюць магутнасць 2,3 МВт. Гэткая станцыя можа прыносіць каля 780 тысяч даляраў на год.

На год электрастанцыя выпрацуе каля 2680 МВт-гадзін энергіі, што дазволіць забяспечыць электрычнасцю 820 хатніх гаспадарак. Kyocera збіраецца прадаваць электрычнасць кампаніі Kansai Electric Power у Осака на суму 96 млн ен на год (каля 780 тысяч даляраў).

У планах Kyocera яшчэ большая плавучая сонечная электрастанцыя магутнасцю 13,4 Мвт, што зможа забяспечыць амаль 5 тысяч дамоў. Запусціць яе збіраюцца ў сакавіку 2016 года.

Сонечныя электрастанцыі на вадзе не толькі не займаюць «дэфіцытную» ў Японіі зямлю, але і даюць большую энергаэфектыўнасць у параўнанні з наземнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула