БЕЛ Ł РУС

У NASA прадставілі інтэрактыўную карту Марса

11.07.2015 / 18:2

Nashaniva.com

У інтэрнэце з'явіўся сайт з інтэрактыўнай картай паверхні Марса пад назвай Mars Trek. Яна створаная на аснове ўсіх наяўных малюнкаў паверхні Чырвонай планеты, атрыманых падчас розных місій. Карту стварылі спецыялісты NASA, паведамляе N+1.

На сайце можна паглядзець на паверхню Марса ў плоскай разгортцы ў рэжыме трохмернай планеты, а таксама асобна паўночнае і паўднёвае паўшар'і. Яшчэ на карце можна ўбачыць характэрныя месцы планеты і зоны пасадак марсахода - для гэтага існуюць спецыяльныя пазнакі. Акрамя таго, у сэрвісе можна вылучыць ўчастак паверхні і ператварыць яго ў файл для друку на 3D-прынтары.

Гэта ўжо не першая інтэрактыўная карта Марса - у 2009 годзе Google Earth стварыў падобную 3D-карту Чырвонай планеты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула