БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ў цырку-шапіто слон зваліўся з двухметровай вышыні ВІДЭА

11.07.2015 / 19:15

Прадстаўленне цырка-шапіто «Дзіва», якое праходзіла ў Магілёве, ледзь не скончылася траўмамі для гледачоў: падчас выканання нумара на высокіх тумбах з вышыні амаль двух метраў на арэну ўпаў дарослы слон. Падаючы, ён ледзь не заваліўся на гледачоў.

Ніхто з гледачоў і артыстаў не пацярпеў, як слон перажыў падзенне, невядома, інфармуе onliner.by са спасылкай на расейскі канал LifeNews.

Цырк-шапіто «Дзіва» - гэта праект былога галоўнага рэжысёра Белдзяржцырка Сержа Бандарчука. Цырк паказвае свае прадстаўленні ў розных гарадах краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула