БЕЛ Ł РУС

Намесніца кіраўніка МЗС Беларусі ўзяла ўдзел у нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню АБСЕ

11.07.2015 / 19:28

У Хельсінкі 10 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ўзяла ўдзел у нефармальнай сустрэчы АБСЕ высокага ўзроўню.

Як паведамляе прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства, сустрэча на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў АБСЕ адбылася па ініцыятыве сербскага старшынства і была прымеркаваная да 40-годдзя падпісання Хельсінскага заключнага акта. Мерапрыемства ўключала два асноўныя кампаненты: урачыстае пасяджэнне, прысвечанае юбілею, і нефармальную дыскусію высокага ўзроўню для абмену думкамі па актуальных пытаннях дзейнасці АБСЕ і далейшай інстытуалізацыі гэтай міжнароднай арганізацыі.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі ў сваім выступе пазначыла падыходы Беларусі да праблемы ўзмацнення ролі АБСЕ ў вырашэнні палітычных, эканамічных і гуманітарных пытанняў, забеспячэння бяспекі ў Еўропе, прыняцця Статута арганізацыі.

Алена Купчына правяла таксама двухбаковыя сустрэчы з дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Лінкам, намеснікамі міністраў замежных спраў Босніі і Герцагавіны, Італіі, Швецыі. Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і дзейнасці АБСЕ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула