У Мукачаве ўведзены ўзмоцнены рэжым пільнасці, «Правага сектара» ў горадзе няма
Як паведаміў Мukachevo.net мэр горада Золтан Ленд'ел, хоць сітуацыя ў горадзе спакойная, канфліктаў больш не было, усё ж быў выдадзены загад аб адмене ўсіх масавых мерапрыемстваў і ўвядзенні ўзмоцненага рэжыму пільнасці ўсіх службаў і аховы дзяржаўных аб'ектаў.
Па словах мэра, у Мукачаве «Правага сектара» са зброяй няма, сітуацыя пакуль не змянілася.
«Як будуць разгортвацца падзеі далей я нават не ўяўляю», - пракаментаваў Золтан Ленд'ел.
Разам з тым траса Кіеў — Чоп у раёне Мукачава па-ранейшаму перакрыта.
Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы, адмянілі нават ўручэння дыпломаў ў МДУ. Мэр заклікаў іншых адмяняць усе запланаваныя мерапрыемствы.