БЕЛ Ł РУС

Вялікабрытанія закрыла банкаўскі рахунак МІА «Россия сегодня»

13.07.2015 / 11:34

Рахунак інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» ў брытанскім банку Barclay's закрыты, паведамілі прадстаўнікі фінансавай арганізацыі.

Прычыну закрыцця рахунку ў Barclay's называць адмовіліся, пры гэтым крыніца ў банкаўскіх колах растлумачыла, што казначэйства Вялікабрытаніі ўнесла ў спіс асобаў, якія падпадаюць пад фінансавыя санкцыі, гендырэктара «РС» Дзмітрыя Кісялёва, з-за чаго МІА магло трапіць пад фінансавыя абмежаванні.

Дзмітрый Кісялёў, каментуючы закрыццё рахунку, заявіў, што «гэта цэнзура, прамая перашкода ў працы журналістаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула