БЕЛ Ł РУС

Готы Lacrimosa адзначаць юбілей у Мінску

13.07.2015 / 13:52

Аляксандр Арсёнаў

Старт змрочнага туру: пятніца, 13-га, Беларусь.

Піянеры готык-метала Lacrimosa ў межах еўрапейскага туру «Unterwelt-Tour» наведаюць мінскі Re:Public у пятніцу, 13 лістапада.

Мінскі канцэрт стане першым у туры, прысвечаным 25-годдзю гурту. Разам са старымі хітамі гурт прадставіць новы альбом. Квіткі на танцпляц ад 450 тысяч, месца за столікам — 650 тысяч.

Квіткі ўжо з’явіліся ў продажы ў інтэрнэце і афлайн-касах.

Гурт ужо выступаў у Мінску 6 год таму. Тады выступ праходзіў у канцэртным зале «Мінск»

***

Lacrimosa — дуэт, што складаецца з немца Ціла Вольфа і фінкі Анэ Нурмі. Lacrimosa пачалася ў 1990 годзе як сольны праект першага, першыя альбомы выйшлі ў стылі дарквэйв. У сярэдзіне 90-х да праекту далучылася Нурмі, напрамак змяніўся на готык-рок і готык-метал. Выдалі 11 альбомаў, прададзеных накладам у больш за мільён асобнікаў. Маюць папулярнасцб у Еўропе, а таксама Мексіцы і Кітаі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула