БЕЛ Ł РУС

Пяць краін звярнуліся ў ААН з просьбай стварыць трыбунал па MH-17

14.07.2015 / 9:4

Nashaniva.com

Аўстралія, Бельгія, Малайзія, Нідэрланды і Украіна афіцыйна звярнуліся ў Раду Бяспекі ААН з просьбай стварыць міжнародны крымінальны трыбунал для прыцягнення да адказнасці вінаватых у катастрофе самалёта «Малайзійскіх авіяліній» над Данбасам 17 ліпеня 2014 года.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага прадстаўніцтва пры ААН.

Пасажырскі самалёт быў збіты над Данецкай вобласцю 17 ліпеня 2014. На думку экспертаў, судна збілі з расійскай ўстаноўкі «Бук», якая кіравалася экіпажам расійскіх вайскоўцаў.

Супраць стварэння трыбунала выступае Расія, хоць яна і абвінавачвае ў катастрофе ўкраінскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула