БЕЛ Ł РУС

У КНДР упершыню пройдзе канцэрт замежнай рок-групы

15.07.2015 / 7:44

Бі-бі-сі

Скандальна вядомы славенскі гурт Laibach стане першым замежным музычным калектывам, які выступіць у Паўночнай Карэі, паведаміў Бі-бі-сі нарвежскі рэжысёр Мортэн Траавік, які арганізуе гастролі гурту ў КНДР.

Плануецца, што Laibach дасць два канцэрты ў Пхеньяне ў жніўні, у зале, разлічаным на 2000 чалавек.

Канцэртная праграма складзена з самых вядомых кампазіцый групы, якая існуе ўжо 35 гадоў, а таксама паўночнакарэйскіх нацыянальных песень.

Крытыкі гурту ўказваюць на залішне правакацыйныя, на іх погляд, выкарыстанні ў іміджы групы палітычных і нацыяналістычных знакаў. Аднак фанаты Laibach запэўніваюць, што, выходзячы на сцэну ў вайсковай форме, музыканты пратэстуюць супраць ідэалогіі таталітарызму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула