БЕЛ Ł РУС

Алесь Бяляцкі атрымаў у Варшаве прэмію Льва Сапегі

15.07.2015 / 7:48

Беларускі праваабаронца, пісьменнік, публіцыст, былы палітвязень Алесь Бяляцкі меўся атрымаць узнагароду яшчэ ў 2012 годзе, але не змог, бо тады адбываў турэмны тэрмін.

Дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Ян Маліцкі, уручаючы прэмію, нагадаў, што Алесь Бяляцкі меўся быць не дзясятым, а сёмым лаўрэатам прэміі, аднак у 2012 годзе, калі ўшанаваць прэміяй вырашалі яго, ён быў за кратамі.

Прэмія імя Льва Сапегі прысуджаецца беларусам за выдатныя заслугі ў развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, пабудове незалежнай, дэмакратычнай краіны, якая арыентуецца на еўрапейскія каштоўнасці, а таксама кіруецца найлепшымі традыцыямі Рэчы Паспалітай двух народаў — беларусаў і палякаў. 

Асноўным складнікам прэміі з'яўляецца магчымасць для лаўрэата цягам навучальнага году займацца даследаваннямі і чытаць лекцыі ў вядомых універсітэтах Польшчы. Па выніках творчай працы ляўрэата пры падтрымцы ўніверсітэтаў таксама можа быць выдадзена кніга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула