БЕЛ Ł РУС

Абама распавёў пра тэлефанаванне Пуціна і нечаканую падтрымку Расіі

15.07.2015 / 10:32

washingtonpost.com

Прэзідэнт ЗША Барак Абама паведаміў пра нечаканую дапамогу расійскага боку ў іранскім пытанні. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню The New York Times.

На пытанне пра ролю расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў заключэнні здзелкі ён адказаў: «Расія аказала дапамогу ў гэтым».

«Я буду шчыры з вамі. Я не быў упэўнены, улічваючы моцныя рознагалоссі з Расіяй вакол украінскага пытання, ці будзе падтрымка. Мы б не дасягнулі гэтага пагаднення, калі б не гатоўнасць Расіі падтрымліваць нас і іншых членаў «шасцёркі», — сказаў амерыканскі лідар.

Таксама прэзідэнт ЗША паведаміў пра тое, што некалькі тыдняў таму яму тэлефанаваў Пуцін.

«Я натхніўся тым, што Пуцін патэлефанаваў мне пару тыдняў таму і ініцыяваў размову аб Сірыі. Я думаю, яны разумеюць, што рэжым Асада губляе кантроль над усё большай часткай Сірыі і перспектывы звяржэння рэжыму сунітамі-джыхадзістамі не з'яўляюцца непазбежнымі, гэта становіцца ўсё большай пагрозай штодня. Гэта дае нам магчымасць пачаць сур'ёзную размову з імі», — заявіў Абама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула