Найбольш фальшывых грошай у Беларусь трапляе з Расіі
Ажно дзве траціны.
Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, у першым паўгоддзі 2015 у Беларусі зарэгістравана на 22,3% больш фактаў фальшываманецтва, чым у аналагічным перыядзе мінулага года (471 крымінальная справа супраць 385).
Найбольш падробліваюць даляры ЗША (252 выпадкі), амаль траціна выпадкаў — расійскія рублі (137), затым еўра (53), беларускія рублі (25).Тройчы падраблялі кітайскія юані, адзін раз украінскую грыўню.
Часцей падробліваюць банкноты ў 100 даляраў, 5 тысяч расійскіх рублёў, 50 і 100 еўра, 50 тысяч і 200 тысяч беларускіх рублёў.
Найбольш фальшывых грошай увезена ў Беларусь з Расіі (64,8%), затым ідуць Украіна, Польшча, Літва, іншыя краіны Еўропы (8,1%).
За першае паўгоддзе ў краіне затрымалі 6 фальшываманетчыкаў, канфіскавана 1136 падробленых банкнот.
116 разоў людзі спрабавалі абмяняць «сувенірныя» грошы.
У МУС заклікаюць усе валютныя аперацыі праводзіць у спецыяльна прызначаных для гэтага установах, не купляць валюту з рук.