У санаторыі на Нарачы п’яныя афіцыянты разбілі дзясятак ліхтароў
Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, раніцай 14 ліпеня ў міліцыю звярнуўся ахоўнік санаторыя «Прыазёрны». Ён паведаміў, што ўначы два афіцыянты гатэля «Нарач» нападпітку пашкодзілі 10 вулічных ліхтароў. Шкоду ацанілі ў 1 млн 620 тысяч рублёў. Супраць маладых людзей, 1993 і 1995 г.н., заведзена крымінальная справа за хуліганства.