БЕЛ Ł РУС

Міністр Шуневіч: Міліцыя да выбараў гатова

15.07.2015 / 11:42

БелТА

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўжо гатова да выбараў.

Пра гэта паведаміў 15 ліпеня журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пасля ўрачыстай цырымоніі ўручэння пагонаў палкоўніка 24-м супрацоўнікам МУС у зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

«Міністэрства ўнутраных спраў ужо гатова да выбараў, бо ў ведамства багаты досвед у справе правядзення такіх мерапрыемстваў. У гэтым годзе ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў не праводзіцца, усё досыць традыцыйна. План па ахове грамадскага парадку распрацаваны, расстаноўка сіл і сродкаў зроблена, забеспячэнне дзейнасці выбарчых участкаў і ахова бюлетэняў абумоўленыя. Мы неаднаразова гэта праходзілі, таму цалкам гатовыя да такой важнай і адказнай падзеі», — сказаў Ігар Шуневіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула