БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкай крэпасці пройдуць вечары класічнай музыкі

15.07.2015 / 11:51

Аляксандр Арсёнаў

Па пятніцах з 17 ліпеня, пачатак у 16:00.

У мастацкім музеі ў Паўднёвых казармах Брэсцкай крэпасці з пятніцы, 17 ліпеня стартуюць вечары класічнай музыкі, перадае БЕЛТА.

На першым канцэрце выканаюць арыі сусветна вядомых опер, раманса, творы Баха і Шапэна. Расклад наступных вечароў класічнай музыкі і іх агульная колькасць невядомыя.

Падрабязнай інфармацыі пра мерапрыемства няма і на сайце краязнаўчага музею. Вядома, што на першым вечары выступяць Лілія Батырава (фартэп’яна), гітарны дуэт Дзмітрыя Барысюка і Яўгена Наварка, скрыпачка Аксана Казлоўская і спявачка Людміла Лагуцёнак.

Сцвярджаецца, што старажытны будынак XIX стагоддзя створыць непаўторную акустыку. Праект прымеркаваны да акцыі «Брэст — культурная сталіца Беларусі-2015».

Акрамя вечароў класічнай музыкі па пятніцах Брэсцкі абласны краязнаўчы музей праводзіць «модны чацвер», велаэкскурсіі-квэсты, раз на некалькі месяцаў выставы рэдкіх экспанатаў. Тым часам у Мінску з мінулай суботы праходзяць вечары класічнай музыкі пад Ратушай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула