БЕЛ Ł РУС

Гайдукевіч, падаючы дакументы ў ЦВК, назваў спарынг-партнёраў Лукашэнкі

15.07.2015 / 12:45

ЗП

фота Ірыны Арахоўскай

Трэцім дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты падаў лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. Кіраўніком яго ініцыятыўнай групы будзе яго намеснік Анатоль Хішчанка, каардынатарам групы — яго сын Алег Гайдукевіч.

Ініцыятыўная група налічвае каля 2 480 чалавек, гэта значна меней, чым мінулыя гады, калі было больш за 10 тыс. чалавек.

Сяргей Гайдукевіч паабяцаў, што пасля збору подпісаў пакажа ўсе подпісы журналістам, каб не было сумненняў у іх даставернасці.

Ён таксама, не называючы імёнаў, абрынуўся з крытыкай на іншых кандыдатаў у прэзідэнты, якія, на яго думку, актыўныя толькі ў інтэрнэце, а не на справе. «Гэта ганьба», — сказаў лідар ЛДП.

фота Ірыны Арахоўскай

Ён таксама дадаў, што не думае здымацца з выбарчай гонкі, як у 2010 г., і сказаў, што ён ніякі не спарынг-партнёр Лукашэнкі, а сапраўдныя спарынг-партнёры, гэта кандыдаты ад апазіцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула