БЕЛ Ł РУС

У Мінску выступяць змрочныя ліверпульцы Anathema

15.07.2015 / 18:30

Аляксандр Арсёнаў

Гурт называюць «цяжкай версіяй Pink Floyd».

Брытанскі рок-гурт Anathema дасць канцэрт у мінскім Re:Public 2 кастрычніка.

У Беларусь Anathema прыедуць у межах сусветнага туру, прымеркаванага да 25-годдзя гурту ды выканаюць найлепшыя кампазіцыі, а таксама песні з апошняга на сёння альбому «Distant Satellites».

Квіткі каштуюць ад 400 да 500 тысяч, яны ўжо з’явіліся ў продажы ў інтэрнэце і ў касах клуба.

***

Anathema утварыліся ў Ліверпуле ў 1990 годзе. Гурт пачаў са стылю death-doom metal і лічыцца адным з яго піянераў, праз пяць год перайшоў да прагрэсіў-року пад уплывам Pink Floyd. Выдаў 10 студыйных альбомаў, апошні з якіх, «Distant Satellites», называецца адным з дзесяці найлепшых метал-альбомаў 2014 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула