БЕЛ Ł РУС

Рыгор Шэрда. Тост за Волю 

29.07.2015 / 10:10

Рыгор Шэрда

За Волю падымаю келіх свой,
Бо ў нас яе — як сонца ў лістападзе.
Балотны, цьмяны, здрадлівы застой!
А ўладзе нібы плацяць за бязладдзе!..

І пан тут разумее, і мужык,
Што змены — наш адзіны шлях з нядолі.
Мы дваццаць год пісалі чарнавік!
Няўжо, мае шаноўныя, ніколі?!..

І гэты ж тост — за Права і Закон,
Каб мы нарэшце выпрасталі спіны.
Хай лукашызм, як недарэчны сон,
У рэдкія адыдзе успаміны.

Не назаву я «выбарамі» шоу,
Што зладзілі аплачаныя мімы.
І ўсё-такі час выбару прыйшоў.
Я выбіраю Волю для Радзімы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула