БЕЛ Ł РУС

На беларуска-літоўскай мяжы з’явіўся «віртуальны Акропаліс»

29.07.2015 / 12:42

Аляксандр Арсёнаў

Казалі ж, што «Акропаліс» трэба ставіць не ў Вільні, а проста пад мяжой!

Літоўская кампанія Globus Trade LT прапанавала замаўляць тавары праз інтэрнэт і забіраць іх проста на мяжы ў «Duty Free», заўважыў Electroname.

Каб скарыстацца «віртуальным Акропалісам», трэба абраць тавар на сайце dutyfreeshop.lt, авансам аплаціць 100% яго кошту, атрымаць па электроннай пошце паведамленне і купон, затым цягам 10 дзён забраць тавар на пункце пераходу ў Мядзінінкаі ці Лаварышкесе.

Тавары аплачваюцца без падаткаў на дададзеную вартасць.

Сярод даступных тавараў смартфоны і планшэты, камп’ютары (у тым ліку тэхніка Apple), фота- і відэатэхніка, тэлевізары ды мноства дробнай бытавой тэхнікі, ад эпілятараў і чайнікаў да кухонных камбайнаў і пыласосаў.

Беларусы могуць увезці праз мяжу для асабістага карыстання тавары на суму да 1500 еўра (паўтара залацістых iPhone 6 Plus са 128 Гб памяці) і на вагу да 50 кілаграм, праязджаць на адным аўто праз мяжу не часцей за раз на сем дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула