Памёр лідар «Талібана» мула Мухамед Амар
Фота: Global Look
Улады Афганістана заявілі пра смерць лідара «Талібана» мулы Амара. Пра гэта паведамляе BBC News.
Паводле дадзеных афіцыйнага Кабула і афганскай разведкі, мула Мухамед Амар памёр два ці тры гады таму. Рух «Талібан» пакуль не пацвярджае гэтую інфармацыю, але абяцае ў бліжэйшы час распаўсюдзіць заяву з гэтай нагоды.