БЕЛ Ł РУС

Парашэнка просіць у ЗША 1240 ракетных комплексаў Javelin

29.07.2015 / 13:52

Nashaniva.com

Па адным за кожную ліквідаваную ўкраінскую ядзерную ракету.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка распавёў, што краіне трэба амерыканскія процітанкавыя ракетныя комплексы Javelin. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю The Wall Street Journal.

Па словах Парашэнкі, ракетныя комплексы патрэбныя Украіне для таго, каб «стрымліваць далейшую агрэсію Расеі і падкантрольных ёй тэрарыстаў».

Прэзідэнт нагадаў, што, згодна з падпісаным у 1994 Будапешцкім мемарандумам, Кіеў адрокся 1240 ядзерных боегаловак, а ЗША і Вялікабрытанія, у сваю чаргу, гарантавалі падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Было б справядліва і сімвалічна, калі б ЗША паставілі Кіеву 1240 комплексаў Javelin, адзначыў Парашэнка.

23 ліпеня ў Пентагоне прынялі рашэнне аб адпраўцы на Украіну радыёлакацыйнай станцыі далёкага выяўлення. Паводле звестак The Wall Street Journal, ініцыятыву павінен зацвердзіць Белы дом.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула