БЕЛ Ł РУС

Сёння Symphorine выступяць разам з Leibonik на плошчы Свабоды ў Мінску

31.07.2015 / 10:52

31 ліпеня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць гурт Symphorine, а госьцем будзе пераможца ў намінацыі «Дэбют» на прэміі «Героі году — 2014» — гурт Сяргея Башлыкевіча Leibonik. Пазытыўны настрой гарантаваны!

Гурт Symphorine ўдзельнічаў у конкурсе «Засьпявай 2.0» адразу ў дзьвюх намінацыях. У намінацыі «Паэзія» яны прадставілі песьню «Наперад» на верш Віктара Лупасіна, якая аказалася першай аўтарскай кампазыцыяй каманды. А на «Кавэр» была пададзена свая вэрсія песьні Лявона Вольскага «Госьці», дзякуючы якой музыкі і прайшлі ў фінал конкурсу.

У Symphorine ўваходзяць прафэсійныя музыкі, спецыялізуюцца яны якраз на выкананьнях сусьветных кавэраў ва ўласных аранжыроўках. Стаўку робяць на скрыпку і віяланчэль разам з яркімі галасамі салістак.

Сяргей Башлыкевіч разам з сваім гуртом Leibonik летась атрымаў прэмію «Героі году» ў намінацыі «Дэбют». 31 ліпеня музыкі сыграюць сэт з сваіх найлепшых песень.

Башлыкевіч мае багата ўласных кампазыцыяў, але таксама вельмі любіць граць кавэры, прычым адаптуе іх пад беларускія рэаліі. Пэўна галоўны гіт Leibonik — песьня «О Купала» ёсьць пераасэнсаваньнем знакамітага поп-гіту «Rock Me Amadeus» Falco.

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 эўра.

НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТ SYMPHORINE I LEIBONIK

31.07. 20:00. Тэраса кавярні Chill-Out (плошча Свабоды, 4). Symphorine пры падтрымцы Leibonik. Інфалінія: +375-29-687-20-93. Квіткі — у касах Kvitki.by і он-лайн. Кошт: 100 000 (у дзень канцэрта).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула