БЕЛ Ł РУС

63-гадовы мінскі праграміст ствараў безлімітныя праязныя на метро

31.07.2015 / 12:30

Аляксандр Арсёнаў

Бо ўмеў.

Супраць 63-гадовага мінскага праграміста распачатая крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт. Яго падазраюць у вырабе безлімітных праязных на метро, што трапляе пад артыкул крымінальнага кодэксу пра несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі.

Праграміст працаваў у закрытым акцыянерным таварыстве, што спецыялізавалася на праязных-радыёкартках. Ён скарыстаўся сваімі прафесійнымі ведамі і праграмаваў «пустыя» радыёкарткі на паўторнае шматразовае выкарыстанне. Праязныя ён перадаў дачцэ і некалькім знаёмым.

Следчы камітэт сцвярджае, што такія махлярствы з электроннымі праязнымі выкрываюцца імгненна. Міліцыя вылічыла як карыстальнікаў ілжэпраяздных, так і іх вырабніка.

Расследаванне працягваецца, высвятляецца дакладны памер шкоды транспартнікам і колькасць эпізодаў справы. Зламысніку можа пагражаць як просты штраф, так і больш жорсткія пакаранні — да двух год пазбаўлення волі. Прававая ацэнка будзе дадзеная дзеянням не толькі вырабніка, але і карыстальнікаў картак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула