БЕЛ Ł РУС

Банк развіцця адкрывае офіс у Лондане

4.08.2015 / 21:27

Да канца 3 квартала павінна паўнавартасна пачаць працаваць прадстаўніцтва Банка развіцця ў Лондане. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні банка.

Чакаецца, што да канца верасня прадстаўніцтва «прыступіць да функцыянавання ў поўным рэжыме», сказана ў паведамленні.

Адкрыццё офіса ў брытанскай сталіцы павінна паслужыць «умацаванню пазіцый» Банка развіцця на міжнародным рынку капіталу.

У маі гэты фінансавы інстытут прыцягнуў другі сіндыкаваны крэдыт у суме 118 млн еўра. «Гэтай угодай Банк развіцця задаў базавы трэнд для замежных інвестараў па супрацоўніцтве з беларускімі банкамі на працягу ўсяго наступнага года»,- - сказана ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула