Баксёр Рой Джонс атрымае расійскае грамадзянства
Знакаміты Баксёр Рой Джонс сёння ў 15:00 падасць заяву на атрыманне расейскага грамадзянства. Пра гэта «Советскому спорту» распавёў прамоўтар Уладзімір Хруноў, які прысутнічаў на сустрэчы спартсмена з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Пуцін і Джонс сустрэліся ў Севастопалі напярэдадні. У ходзе гутаркі баксёр папрасіў прэзідэнта даць яму грамадзянства РФ. Пуцін адказаў, што з задавальненнем выканае гэтую просьбу.
«Ідэя аб атрыманні грамадзянства была ў Роя даўно, — распавёў Хруноў. — У яго ёсць у планах весці свой бізнэс у Расіі, ён хоча развіваць расійскі бокс, ён будзе дапамагаць рыхтаваць расійскіх чэмпіёнаў».
Па словах прамоўтара, прадастаўленне грамадзянства баксёру адбудзецца ў адмысловым парадку — без экзамена на веданне расейскай мовы. Спартсмену таксама дадуць жыллё. Меркавана — у горадзе Беларэчанск Краснадарскага краю.