БЕЛ Ł РУС

У «ДНР» увялі плаваючы курс рубля — і курс грыўні ўзляцеў на траціну

3.09.2015 / 8:37

Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» перайшла на плаваючы курс рубля, пасля чаго курс грыўны вырас на траціну.

Да гэтага на тэрыторыі «ДНР» дзейнічаў фіксаваны курс: два рублі за адну ўкраінскую грыўню. Зараз жа «Цэнтральны Рэспубліканскі Банк» падняў курс грыўні да 2,9932 рубля. Аналагічныя меры прыняў рэгулятар суседняй «Луганскай народнай рэспублікі».

«Прычына такой сітуацыі — рэзкае зніжэнне грывеннай наяўнай масы», — прыводзіць агенцтва словы «міністра фінансаў ДНР» Кацярыны Мацюшэнка.

Цяпер у «ДНР» выкарыстоўваюцца некалькі валют, у тым ліку рубель, грыўня, даляр ЗША і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула