БЕЛ Ł РУС

Шаалінскі манах прабег 125 метраў па вадзе ВІДЭА

3.09.2015 / 9:55

Nashaniva.com

Манах храма Паўднёвы Шаалінь Шы Лыліанг прабег каля 125 метраў па вадзе. У якасці прыстасавання ён выкарыстаў 200 фанерных дошак, што плавалі па паверхні вадаёма.

Рэкардсмен здольны не правальвацца пад ваду, выкарыстоўваючы выверанае спалучэнне хуткасці бегу і ўтрымання раўнавагі.

Гэты прыём атрымаў назву «палёт над вадой» і ўваходзіць у набор уменняў майстроў кунг-фу. Шы Ліліанг з'яўляецца рэкардсменам свету ў гэтым занятку: у студзені 2015 ён прабег па вадзе 120 метраў. Манах пачынаў свае вопыты ў 2009 годзе: тады ён пераадолеў дыстанцыю ў 18 метраў. Ужо наступны зафіксаваны вынік, якога ён дамогся праз год, складаў прыкметна больш — 28 метраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула