На Глыбоччыне знайшлі камень, які можа стаць адным з самых вялікіх у Беларусі
Амаль 7 метраў даўжыні ды больш як чатыры – шырыні. Гэты валун ля вёскі Хралы на Глыбоччыне можа стаць адным з самых вялікіх у Беларусі. Знаходку прадэманстраваў жыхар вёскі Віктар Жаваранак, які даведаўся пра вялізны камень ад мясцовых леснікоў.
На гэты момант самым вялікім валуном у Беларусі лічыцца «Чортаў камень» ля вёскі Горкі Шумілінскага раёну на Віцебшчыне. Ягоная даўжыня налічвае 11 метраў, а бачная вышыня – амаль тры. Прыкладна на столькі ж паўстае над зямлёю і валун, знойдзены на Глыбоччыне.