БЕЛ Ł РУС

Заўтра ў Львове магчымая сустрэча Лукашэнкі і Парашэнкі — чыноўнік абладміністрацыі

4.09.2015 / 12:33

Nashaniva.com

У Львове чакаюць 5 верасня прэзідэнтаў Украіны Пятра Парашэнкі і Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на футбольным матчы Украіна — Беларусь у рамках адборачнага этапу Еўра-2016.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі чыноўніка абласной адміністрацыі, цяпер працягваецца ўзгадненне абодвума бакамі магчымасці візіту, паведамляе УНІАН.

У сваю чаргу прэс-сакратар грамадскай рады пры ГУ МУС Украіны ў Львоўскай вобласці Алег Піліпенка паведаміў журналістам, што матч Украіна і Беларусі наведаюць прэзідэнты абедзвюх краін.

«Пакуль гэтая інфармацыя неафіцыйная», — падкрэсліў Піліпенка.

Як вядома, у жніўні гарадскі галава Львова Андрэй Садовы падчас знаходжання ў Кіеве з рабочай паездкай звярнуўся да прэзідэнта Парашэнкі з ініцыятывай запрасіць Лукашэнку ў Львоў на матч Украіна — Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула