На Луганшчыне пяць тэрарыстаў падарваліся на ўкраінскай расцяжцы
У панядзелак у выніку баявога сутыкнення з дыверсійна-разведвальнай групай тэрарыстаў у сяла Балоценнае Станічна-Луганскага раёна загінулі двое вайскоўцаў 128-й брыгады ВСУ, яшчэ двое былі параненыя.
Пра гэта паведамляе Луганская абласная ваенна-цывільная адміністрацыя.
Акрамя таго, у аўторак раніцай у Станічна-Луганскую бальніцу быў дастаўлены забіты ваенны, абставіны гібелі якога вызначаюцца.
Тэрарысты, як мяркуецца, праніклі на тэрыторыю Станічна-Луганскага раёна па сваіх загінулых байцоў. Яны не ведалі, што трупы ўжо вывезены.
У нядзелю на Луганшчыне былі знойдзеныя целы пяці баевікоў, якія, імаверна, падарваліся на расцяжцы. Калі меркаваць па шаўронах, яны належалі да тэрарыстычнай групоўкі нябожчыка «Бэтмена».