БЕЛ Ł РУС

Жыхар Мінска публікаваў на сайтах знаёмстваў фота свайго палавога органа

8.09.2015 / 13:50

Супрацоўнікамі наркакантролю Цэнтральнага РУУС г. Мінска ў выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрыманы 32-гадовы мінчанін.

Малады чалавек змяшчаў у сацсетках на сайтах знаёмстваў фатаграфію свайго палавога органа з мэтай прыцягнення ўвагі жанчын і знаёмства з імі. Затрыманы — ураджэнец Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, у Мінску пражываў ў кватэры ў сваёй сяброўкі.

Па дадзеным факце Першамайскім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 ст.343 КК Рэспублікі Беларусь («Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула