Кніга пра Аршанскую бітву
Напярэдадні чарговай гадавіны Аршанскай бітвы 1514 года яшчэ магчыма набыць беларускае выданне кнігі Пятра Дружджа «Бітва пад Оршай 1514 года».
Гэтая кніга дае магчымасць не толькі бліжэй пазнаёміцца з ходам і характарам бітвы, але і зазірнуць у свет міжнароднай палітыкі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на пераломе эпохі Сярэднявечча і Новага часу. Аўтар упісвае Аршанскую бітву ў кантэкст еўрапейскага ваеннага мастацтва, выдатна паказваючы яе асаблівае значэнне для развіцця вайсковай справы ў Вялікім княстве Літоўскім. Кніга Пятра Дружджа разлічана на самую шырокую аўдыторыю і з'яўляецца добрым прыкладам якаснай гістарычнай белетрыстыкі. Яна будзе сапраўднай крыніцай ведаў для тых, хто хоча даведацца, як разварочваліся падзеі, што адбываліся на палях пад Оршай у 1514 годзе.
Кнігу можна набыць у кнігарнях «Логвінаў», «Акадэмкніга», «Кніжны салон», інтэрнэт-крамах prastora.by, knihi.by, imbryk.by, kniger.by.