БЕЛ Ł РУС

Lockheed Martin пачаў вытворчасць баявых лазераў для войска ЗША

6.10.2015 / 16:47

Карпарацыя Lockheed Martin пачала вытворчасць баявых лазераў для войска ЗША, паведамляе прэс-служба кампаніі.

lockheedmartin.com

Сістэмы, што пастаўляюцца ў войскі, будуць модульнага тыпу — іх магутнасць можна будзе нарошчваць, дадаючы новыя выпраменьвальнікі. Сіла лазернага прамяня можа змяняцца ў дыяпазоне ад 60 кВт да 120 кВт, у залежнасці ад тыпу цэлі, у якую неабходна будзе трапіць.

Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра баявы оптавалакновы лазер, які выкарыстоўвае тэхналогію «спектральнага промня». З яе дапамогай вялікая колькасць лазерных прамянёў з аптычных валокнаў факусуюцца лінзай ў адзін магутны прамень.

Кожны модуль з'яўляецца уніфікаваным. Дзякуючы гэтаму ў кароткія тэрміны можна будзе разгарнуць маштабны выпуск, зрабіўшы тэхналогію адносна недарагой. Прадстаўнікі кампаніі сцвярджаюць, што такая тэхналогія дазваляе ў сярэднім на 50% скараціць расход энергіі ў параўнанні з цвёрдацельнымі лазерамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула