БЕЛ Ł РУС

У першы дзень «датэрмінова прагаласавалі» 4,49%

6.10.2015 / 22:7

Чарга са студэнтаў БНТУ на галасаванне

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта яўка выбаршчыкаў склала 4,49%, паведаміла вечарам 6 кастрычніка Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Па афіцыйных дадзеных, у Віцебскай вобласці прагаласавала 5,11% грамадзян, якія маюць выбарчае права, у Брэсцкай — 5,04%, Мінскай — 4,61%, Магілёўскай — 4,04%, Гомельскай — 4,03%, Гродзенскай — 3,84%, Мінску — 4,62%.

Датэрміновае галасаванне працягнецца да 10 кастрычніка. Асноўны дзень выбараў — 11 кастрычніка.

У першы дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года выбарчыя ўчасткі наведала 3,4% грамадзян, якія маюць права голасу, на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года — 3%.

Глядзі таксама: Студэнтаў БНТУ прымушаюць галасаваць датэрмінова

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула