БЕЛ Ł РУС

На Плошчы затрыманыя пяць анархістаў, сёння — суды

12.10.2015 / 9:7

Як стала вядома праваабаронцам, 11 кастрычніка каля 20 гадзінаў недалёка ад плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху. Дваіх змясцілі на ноч у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Лёс ячшэ траіх высвятляецца.

Вядома, што былі складзеныя пратаколы па арт. 17.1 КаАП «Дробнае хуліганства» і 12 кастрычніка адбудзецца разгляд адміністрацыйных справаў у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Акрамя таго, як паведамляюць назіральнікі, пратакол быў складзены і на 17-гадовага Ягора Скараблеўскага (паводле звестак «НН» ягонае прозвішча — Скрабнеўскі), аднак хлопца адпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула