БЕЛ Ł РУС

Хілары Клінтан: Расія не павінна ствараць хаос у Сірыі

14.10.2015 / 7:58

Злучаныя Штаты павінны даць зразумець расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што для Расіі недапушчальна ствараць хаос у Сірыі, заявіла экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан падчас тэледэбатаў з іншымі дэмакратамі, якія змагаюцца за вылучэнне сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах.

Клінтан стала самай актыўнай удзельніцай першых дэбатаў усіх пяці прэтэндэнтаў на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

«Мне ўяўляецца важным, каб Злучаныя Штаты як мага больш ясна далі зразумець Пуціну, што гэта недапушчальна — калі ён ўмешваецца ў сітуацыю ў Сірыі і толькі павялічвае хаос, наносячы авіяўдары ў дапамогу Асаду», - сказала Хілары Клінтан, калі гаворка зайшла аб расійскай ваеннай кампаніі ў Сірыі.

«Мы павінны выступаць з пазіцыі лідара — вось за што я выступаю», — дадала яна.

Яе галоўны супернік, сенатар ад штата Вермонт Берні Сандэрс у ходзе дыскусіі заўважыў, што прапанова Клінтан стварыць свабодную ад палётаў зону над Сірыяй можа прывесці да сур'ёзных праблем.

Клінтан, у сваю чаргу, сказала, што беспалётная зона можа стаць рычагом, які прымусіць Пуціна вярнуцца да перамоваў.

Яна таксама адзначыла, што галоўнай мэтай яе перадвыбарнай праграмы з'яўляецца ўмацаванне сярэдняга класа ў Злучаных Штатах і павышэнне мінімальных заробкаў.

Сандэрс заявіў, што яго прыярытэтным напрамкам будзе барацьба з сацыяльнай няроўнасцю ў ЗША і інвестыцыі ў стварэнне працоўных месцаў і ў адукацыю, а не ў турэмны сістэму.

У дэбатах таксама прынялі ўдзел былы губернатар штата Мэрыленд Марцін О'Мэлі, экс-сенатар ад Вірджыніі Джым Уэб і былы сенатар ад Род-Айленда Лінкальн Чафі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула