БЕЛ Ł РУС

Букера-2015 атрымаў ямайскі пісьменнік за раман пра спробу забойства Боба Марлі

14.10.2015 / 8:3

Пісьменнік з Ямайкі Марлон Джэймс стаў лаўрэатам Букераўскай прэміі за раман пра спробу забойства знакамітага ямайскага музыканта Боба Марлі ў 1970-я гады.

Старшыня журы Майкл Вуд назваў раман «Кароткая гісторыя сямі забойстваў» самай займальнай кнігай з шорт-ліста Букераўскай прэміі-2015.

Паводле яго слоў, 680-старонкавая кніга «поўная сюрпрызаў», а таксама жорсткіх эпізодаў і ямайскага слэнгу.

Раман, дзеянне якога ахоплівае тры дзесяцігоддзі, заснаваны на рэальным замаху на легендарнага музыканта і апускае чытача ў бурную крымінальную рэальнасць Ямайкі тых часоў.

44-гадовы Джэймс стаў першым выхадцам Ямайкі, якія трапілі ў шорт-ліст Букераўскай прэміі. «Кароткая гісторыя сямі забойстваў» — яго трэці раман.

Букераўская прэмія ўручаецца штогод з 1969 года і з'яўляецца адной з самых прэстыжных узнагарод у свеце англамоўнай літаратуры.

Лаўрэат прэміі атрымлівае грашовую ўзнагароду ў памеры 50 тыс. фунтаў (76,2 тыс. даляраў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула