БЕЛ Ł РУС

Даляр вырас сёння на 100 рублёў, еўра — на 147

14.10.2015 / 12:47

Nashaniva.com

На Беларускай валютна-фондавай біржы 14 кастрычніка прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель знізіўся на 0,05% да кошыка валют за кошт аслаблення да даляра і еўра.

Даляр вырас на Br100 да 17 343 рублёў.

Еўра падаражэў адразу на Br147 да 19 793 рублёў.

Расійскі рубель знізіўся на Br2,38 да 274,76 рубля.

Увесь мінулы тыдзень і ў гэты панядзелак даляр зніжаўся адносна беларускага рубля. За тыдзень зніжэнне склала 561 рубель (з 17 723 да 17 162 беларускіх).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула