МЗС: Расія не падтрымлівае Асада
Расія не падтрымлівае прэзідэнта Сірыі Башара Асада, але лічыць важным захаваць сірыйскую дзяржаўнасць, распавяла 14 кастрычніка на прэс-канферэнцыі прадстаўнік МЗС Марыя Захарава.
«З нагоды таго, што мы падтрымліваем Асада, мы ўжо даўно каментавалі, казалі, што мы не падтрымліваем Асада, для нас важна захаваць сірыйскую дзяржаўнасць».
Па словах Захаравай, Маскву пераконваюць у тым, што калі Асад сыдзе, то тэрарыстычная актыўнасць пойдзе на спад. «Калі гэта так, то такая логіка — гэта прамое выкананне патрабаванняў тэрарыстаў, па-іншаму гэта прачытаць немагчыма», — пракаментавала яна.