БЕЛ Ł РУС

Нямецкі бізнэс: Беларусь можа стаць эканамічным вузлом паміж Захадам і Усходам

14.10.2015 / 11:50

Намер ЕС аслабіць санкцыі супраць Мінска павінны стаць сігналам для нямецкіх кампаній, мяркуе знешнегандлёвая палата ФРГ.

Планы Бруселя аслабіць санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі павінны стаць сігналам для нямецкага бізнесу, бо гэтая краіна валодае вялікім патэнцыялам, лічыць знешнегандлёвая палата ФРГ (AHK).

«Беларусь можа ператварыцца ў эканамічны вузел паміж Усходам і Захадам», — заявіў кіраўнік мінскага аддзялення AHK Уладзімір Аўгусцінскі у інтэрв'ю агенцтву dpa, апублікаваным у сераду, 14 кастрычніка.

Па словах Аўгусцінскага, нямецкія кампаніі пакуль займаюць у дачыненні да Беларусі чакальную пазіцыю. «Некаторыя еўрапейскія краіны больш актыўныя», — указаў ён далей.

Па дадзеных AHK, Германія з'яўляецца трэцім па значнасці гандлёвым партнёрам Мінска пасля Расіі і Украіны. У 2014 годзе аб'ём германа-беларускага гандлю склаў 4,1 млрд даляраў (каля 3,6 мільярдаў еўра). У цяперашні час на тэрыторыі Беларусі працуюць каля 360 нямецкіх фірмаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула