БЕЛ Ł РУС

«Я сказаў не ўсміхацца ўвогуле!» — трэнера зборнай Беларусі па футболе міліцыя па-хамску абшукала на матчы

15.10.2015 / 22:22

Nashaniva.com

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч даў вялікае інтэрв'ю By.tribuna.com. Распавёў ён і пра тое, як яго абшукалі на матчы чэмпіянату краіны.

«Нядаўна я быў на гульні «Шахцёра» і «Мінска». 20:00. Нядзеля. Вольны ўваход. Чалавек у чорнай форме задае мне пытанне: «Хто такі?» Кажу: «Трэнер нацыянальнай зборнай па футболе». Па рацыі амапаўца пытаюцца: «Хто там?»

— «Нейкі трэнер нейкай зборнай». — «Не нейкі трэнер, — кажу, — а трэнер нацыянальнай зборнай». З рацыі: «Абшукаць!»

Няма пытанняў — абшукалі. «Усё?» - Пытаюся. - «Не, вунь туды падышоў і паглядзеў у камеру». Каля камеры стаіць такі ж дзяцюк. Я падыходжу, пачынаю ўсміхацца.

Рэакцыя: «Я сказаў: не ўсміхацца наогул!»

Я пайду пасля такога на футбол як глядач? Не. Але ў мяне ёсць праца. Я павінен глядзець матчы», — сказаў Хацкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула