БЕЛ Ł РУС

ААН: Поўдню Афрыкі пагражае масавы голад

19.10.2015 / 21:17

Паводле дадзеных ААН, дрэнны ўраджай у некалькіх краінах субэкватарыяльнай Афрыкі азначае, што мільёнам іх жыхароў у бліжэйшыя месяцы пагражае голад.

У прыватнасці, Малаві перажывае самы востры крызіс у забеспячэнні насельніцтва харчаваннем за апошнія дзесяць гадоў. У Зімбабвэ ўраджай знізіўся на 50% у параўнанні з леташнім.

У заяве ААН гаворыцца, што краіны гэтага рэгіёну пакутуюць ад засухі, у той час як на Мадагаскары праліўныя дажджы выклікалі паводкі і апоўзні.

Чакаецца, што нарастанне кліматычнай анамаліі «Эль-Ніньё» прывядзе да неўраджаяў і ў наступным годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула