Апостальскі нунцый памаліўся за ахвяр рэпрэсій і войн у Трасцянцы і Курапатах
2.11.2015 / 21:14
2 лістапада, калі каталіцкі касцёл успамінае ўсіх памерлых вернікаў, апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці ўсклаў вянкі і запаліў знічы ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты.
Прадстаўнік Папы памаліўся за ўсіх ахвяр рэпрэсій і войн, якімі пазначана гісторыя Беларусі.