БЕЛ Ł РУС

Перастрэлка на поўначы Парыжа: СМІ паведамляюць пра загінулых

18.11.2015 / 9:59

Французскія СМІ паведамляюць пра ахвяраў падчас паліцэйскай спецаперацыі, якая праходзіць у раёне Сен-Дэні на поўначы Парыжа.

Kamil Zihnioglu, AP

Агенцтва Франс-прэс паведаміла аб адным загінулым, не прыводзячы іншых падрабязнасцей.

Па дадзеных радыёстанцыі RTL, забітыя тры чалавекі, у тым ліку жанчына, на целе якой была замацаваная выбухоўка.

Як паведамляе Le Monde са спасылкай на крыніцы ў паліцыі, у выніку перастрэлкі загінулі два чалавекі.

Па папярэдніх дадзеных, мэтай спецаперацыі быў Абдэльхамід Абаауд, якога называюць арганізатарам нападаў у Парыжы 13 лістапада.

Раней паведамлялася, што паліцыя абкружыла дом падазраваных, у якім маглі забарыкадавацца некалькі чалавек.

Як пішуць у «Твітары» мясцовыя журналісты, на месцы знаходзіцца вялікая колькасць сіл бяспекі, над раёнам кружыць паліцэйскі верталёт.

У раёне Сен-Дэні знаходзіцца стадыён Стад-дэ-Франс, які стаў адной з цэляў пятнічных нападаў, якія забралі жыцці 129 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула